Уладальнікі сеткі сталічных фітнес-клубаў штучна раздрабілі бізнес і недаплацілі больш за Br150 тыс. падаткаў, паведамілі БелТА ў Камітэце дзяржкантролю.
Факт нявыплаты падаткаў у буйным памеры выявілі супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску. Два фактычныя ўласнікі сеткі фітнес-клубаў для памяншэння падатковых плацяжоў у бюджэт у дадатак да асноўнага таварыства з абмежаванай адказнасцю арганізавалі рэгістрацыю яшчэ двух прадпрыемстваў, якія прымянялі спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Атрыманая выручка штучна размяркоўвалася паміж ТАА і створанымі суб’ектамі гаспадарання.
У выніку неправамернага прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання ТАА не заплаціла падаткі на агульную суму звыш Br150 тыс.
У дачыненні да ўладальнікаў кампаніі распачата крымінальная справа. Вядзецца папярэдняе расследаванне.