Top.Mail.Ru
70

Указам Прэзідэнта прыняты комплекс мер для павышэння эфектыўнасці работы дзяржветслужбы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў указ № 109 «Аб павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы», якім комплексна скарэкціраваны ўказ ад 28 чэрвеня 2019 года № 252. Дакумент прадугледжвае размежаванне функцый і абавязкаў Дзяржветслужбы, а таксама замацоўвае яе адказнасць. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.



Указам устаноўлена дакладная падпарадкаванасць органаў і арганізацый Дзяржветслужбы Дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча. 

Пашыраны паўнамоцтвы кіраўніцтва дэпартамента. Дырэктар дэпартамента — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання (галоўны ветурач Рэспублікі Беларусь — галоўны дзяржветінспектар Рэспублікі Беларусь) надзяляецца правам выдаваць абавязковыя для выканання пісьмовыя ўказанні ў галіне забеспячэння ветэрынарнага дабрабыту, прымаць рашэнне аб прыпыненні выдачы ветэрынарных дакументаў спецыялістамі ў галіне ветэрынарыі, уносіць абавязковыя для разгляду патрабаванні аб дысцыплінарнай адказнасці і адхіленні ад работы галоўных ветурачоў абласцей і раёнаў, узгадняць адпаведныя кадравыя рашэнні на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях.

Акрамя таго, пашыраны паўнамоцтвы кіраўнікоў ветэрынарнай службы абласцей і раёнаў. Яны надзяляюцца правамі, аналагічнымі паўнамоцтвам дэпартамента, у межах сваіх тэрыторый.

Дэталізаваны функцыі па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду. Акцэнт зроблены на правядзенні мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару з выкарыстаннем чэк-лістоў (кантрольных спісаў пытанняў).

Указам устаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў дзяржаўнай ветслужбы на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях за эфектыўнасць іх дзейнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю