Top.Mail.Ru
128

Указам Прэзідэнта павялічаны памер навучальных стыпендый для студэнтаў ВНУ

Павышэнне навучальных стыпендый для студэнтаў ВНУ прадугледжана ўказам № 84, які 5 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

«Указам прадугледжана павышэнне з 1 лютага гэтага года навучальных стыпендый», — удакладнілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

Акрамя таго, упарадкаваны падыходы да прызначэння такіх стыпендый. Так, у другім семестры 2025/26 навучальнага года cтыпендыя студэнтаў (з балам 9-10) па тэхнічных спецыяльнасцях у БДТУ павялічыцца з 257 да 300 бел. руб., у БДУ — з 334 да 390 бел. руб.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю