Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ №177 «Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы», паведамілі БелТА.
У адпаведнасці з дакументам да відаў такой падтрымкі, што аказваецца ў індывідуальным парадку, аднесены бюджэтныя трансферты на кампенсацыю часткі затрат па інвестыцыйных праектах, уклады ў статутныя фонды юрыдычных асоб, якія ўносяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама бюджэтныя пазыкі і іншыя віды дзяржпадтрымкі, што прадастаўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў.
Указам устаноўлена, што пры ўнясенні прапаноў аб дзяржпадтрымцы абавязкова наяўнасць эканамічнага абгрунтавання яе мэтазгоднасці і заключэння аб канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.
Акрамя таго, у рашэннях аб дзяржпадтрымцы абавязкова павінны быць замацаваны адказнасць службовых асоб і паказчыкі дзейнасці арганізацый, якія з’яўляюцца ўмовамі для яе аказання. Уведзена забарона на наступную карэкціроўку такіх паказчыкаў.