Top.Mail.Ru

Указам Прэзідэнта ў Беларусі дадаткова адрэгулявана дзейнасць банкаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 снежня падпісаў Указ № 435 «Аб рэгуляванні дзейнасці банкаў». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам змяняецца склад крыніц фінансавання банкамі расходаў на набыццё (мадэрнізацыю) асноўных сродкаў. У склад такіх крыніц уключаюцца фонды, якія ўтвараюцца за кошт прыбытку, што застаецца ў распараджэнні банкаў пасля выплаты падаткаў, збораў (пошлін), а таксама іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты. Пры гэтым замежныя крэдыты выключаюцца са складу крыніц набыцця (мадэрнізацыі) асноўных сродкаў.

Дакументам таксама ўстанаўліваецца, што стварэнне і выкарыстанне банкамі фондаў, якія ўтвараюцца за кошт прыбытку, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Нацыянальным банкам.

З прыняццем гэтага ўказа прызнаецца страціўшым сілу ўказ № 271 ад 15 мая 2008 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю