Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка падпісаў Указ № 375 «Аб замацаванні сыравінных зон», паведамляе БелТА.
Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння эфектыўнай работы перапрацоўчых прадпрыемстваў, а таксама развіцця сыравінных зон.
Аблвыканкамам дадзена права фарміраваць на тэрыторыі абласцей сыравінныя зоны з сельскагаспадарчых арганізацый і замацоўваць іх за мяса- і малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі.
Дакумент накіраваны на ўстанаўленне адзінага механізму фарміравання сыравінных зон, што будзе садзейнічаць павелічэнню загрузкі магутнасцяў прадпрыемстваў.