Карціну «Бацька Мінай. Партызанская легенда» сумесна стваралі расійскія і беларускія кінематаграфісты
Фільм «Бацька Мінай. Партызанская легенда» вытворчасці расійскай студыі «Ваенфільм» і кінастудыі «Беларусьфільм» выйдзе ў пракат восенню 2026 года. Пра гэта ТАСС расказаў рэжысёр, прадзюсар і адзін з аўтараў сцэнарыя, народны артыст РФ Ігар Угольнікаў.
«Карціна павінна выйсці ў пракат восенню гэтага года», — сказаў ён, удакладніўшы, што тэрміны рэлізу пакуль не канчатковыя.
Па словах Угольнікава, у цэнтры сюжэта — не толькі партызанская барацьба, але і асабістая трагедыя галоўнага героя.
«Гісторыя драматычная. Апроч таго, што партызанскі рух у Беларусі заўсёды праходзіў цяжка, наш цэнтральны персанаж стаяў перад страшным выбарам», — адзначыў рэжысёр. Ён расказаў, што Мінай Шмыроў, будучы бацькам чацвярых дзяцей і ўдаўцом, апынуўся перад жорсткім ультыматумам з боку нямецкіх войскаў.
«Калі яго партызанскі рух дабіваўся сур’ёзных вынікаў, немцы паставілі яму ўльтыматум: калі Шмыроў працягне змагацца, яны заб’юць яго чацвярых узятых у заложнікі дзяцей. Ён працягнуў супраціўленне, і 14 лютага яго дзяцей расстралялі», — паведаміў Угольнікаў.
Паводле яго слоў, сцэна, звязаная з гэтай трагедыяй, стала адной з самых цяжкіх у вытворчасці карціны. «Гэта была самая страшная сцэна ў карціне, якую было вельмі цяжка здымаць. У гэты дзень я вымаліў у нябёс снег, і змена прайшла паспяхова, хоць я вельмі за яе перажываў — гэта дзеці, гэта было цяжка», — дадаў рэжысёр.
Пра фільм
Рэжысёр падкрэсліў, што праект стаў вынікам супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх кінематаграфістаў.
«Я ўдзячны Фонду кіно, які падтрымаў сумесную вытворчасць з беларускім бокам, удзячны Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь за падтрымку. І самае галоўнае — я вельмі ўдзячны нашай унікальнай
Фільм зняты пры падтрымцы расійскага Фонду кіно і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Падзеі разгортваюцца ў 1941 годзе на тэрыторыі акупаванай Беларусі. Партызанская брыгада, на чале з Бацькам Мінаем (у выкананні народнага артыста РФ Аляксея Краўчанкі), наносіць удары па нямецкіх часцях, зрывае забеспячэнне ворага і дапамагае Чырвонай Арміі. У ролях, акрамя Краўчанкі, — Сяргей Махавікоў, Міхаіл Гаравой, Аляксей Колган, Андрэй Сіпін, Надзея Барысава і іншыя акцёры.