Тэмпература паветра застанецца адносна цёплай для кастрычніка, перавышаючы кліматычную норму на 1-2 градусы, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак надвор’е працягнуць вызначаць франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з боку Заходняй Еўропы. Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Часам пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень на захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да +6 °С, а днём — +4-10 °С.
У сераду захаваецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад +1 °С да +7 °С, днём — +5-12 °С.
У чацвер ноччу надвор’е будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, а днём адаб’ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія ссоўваюцца з тэрыторыі Польшчы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень парывісты, у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра ўначы ад нуля да +6 °C, а днём складзе ад +8 °C па паўночным усходзе да +15 °C па поўдні краіны.
Сяргей КУРКАЧ