Top.Mail.Ru

Удзельнікі форуму «Дзеці Садружнасці» аб эмоцыях пры наведванні Хатыні

Слёзы і падзяка.


Падчас X Міжнароднага культурна-адукацыйнага форуму «Дзеці Садружнасці» юнакі і дзяўчаты з васьмі краін наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Якія эмоцыі яны адчулі, пабываўшы ў гэтым знакавым месцы, паведамляе БелТА.

У гэтым годзе форум «Дзеці Садружнасці» прысвечаны знакавай для ўсіх краін-удзельніц тэме — 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У папярэднія дні ўдзельнікі наведвалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і музейна-гістарычную пляцоўку «Партызанскі бераг». А сёння яны прыехалі ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Рабяты, як і шматлікія госці мемарыяла, свой шлях пачалі з Музея памяці. Ён усяго два гады як адчынены, але ўжо паспеў запасці ў душу тым, хто яго бачыў. Усяго шэсць залаў, не так шмат экспанатаў, але кожны з іх уздзейнічае на розум і душу. Удзельніца з Кыргызстана Сабіра Авазханава падзялілася, што з першага кроку музей нібыта пераносіць у тыя часы. «У адной з залаў па пакоі раскіданы рэчы. Я ўявіла, што там сядзела шчаслівая сям’я, а потым рэзка пачалася вайна і яны пачалі шукаць неабходнае, ратавацца. У іх, напэўна, так сэрца сціскалася», — падзялілася яна.

Сабіру Авазханаву кранула гісторыя маленькай Алачкі, якая згубілася падчас вайны і трапіла да фашыстаў. «Мне стала так шкада дзяцей, якіх адправілі ў дзіцячыя дамы, дзе іх кроў забіралі фашысты. Яны шукалі сваіх мам, але іх ужо не было. У іншай зале хлопчык расказаў, як у яго на вачах гарэла маці... У гэтым музеі я быццам адчула ўсё, што адбывалася, і я ўдзячная тым, хто змагаўся за нас, за тое, каб мы маглі жыць у міры», — са слязамі на вачах падзялілася ўдзельніца.

Літаральна кожны не мог стрымаць слёз і для многіх гісторыя з падручнікаў набыла рэальнасць у Хатыні. «Я ведала, што перажылі беларусы. Мы вывучалі гэтыя падзеі на ўроках гісторыі. Але я нават не думала, што такіх выпадкаў было так шмат, — падзялілася эмоцыямі ўдзельніца з Казахстана Шугыла Цілеўхан. — Усведамляючы гэта, становіцца вельмі сумна. Ты разумееш, як шмат нявінных людзей згарэла жыўцом».

Беларускія ўдзельнікі неаднаразова бывалі ў Хатыні і былі рады падзяліцца гісторыяй гэтага месца з сябрамі з іншых краін. 
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю