Вераніка Анімуцкая, настаўніца сярэдняй школы № 3 г. Астраўца, прадстаўнік грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» — пра пасланне Прэзідэнта:
«Пасланне Прэзідэнта кранула мяне да глыбіні душы. Для сябе я вынесла некалькі важных момантаў. Напрыклад, мусіць, як любая дзяўчына, я жадаю ў будучыні пабудаваць сваю сям’ю, стаць мамай. І таму словы аб усебаковай падтрымцы сем’яў усялілі ў мяне ўпэўненасць. Бо залог дабрабыту любой дзяржавы, любой нацыі — гэта нашы дзеці. І мы ні ў якім разе не павінны дапусціць, каб нашы дзеці раслі ў краіне, дзе няма стабільнасці. Мы павінны стаць тымі людзьмі, на якіх нашы дзеці будуць хацець раўняцца. Як сказаў учора Аляксандр Рыгоравіч, Беларусь без беларусаў не можа існаваць».
«Учора кіраўнік дзяржавы таксама дакладна адзначыў: каб нешта мець, трэба працаваць, працаваць узмоцнена. Нельга адседжвацца, сядзець недзе ззаду, тым больш дэлегатам УНС. Трэба заўсёды ісці наперад, мець дакладную грамадзянскую пазіцыю і быць патрыётам сваёй краіны».
Аміна НАЗАРАВА.
Фота: Лізавета ГОЛАД.