Top.Mail.Ru

Дэлегат УНС Алег Дзячэнка: Важна вызначыць міжнародны трэк развіцця краіны

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка падзяліўся думкамі наконт знешнепалітычных прыярытэтаў дзяржавы: 


«Ва ўчарашнім пасланні кіраўніка дзяржавы, я лічу, можна вылучыць два асноўныя блокі. Першы — сацыяльна-эканамічны, а менавіта: падвядзенне вынікаў і вызначэнне прыярытэтаў на бліжэйшую пяцігодку. Але сацыяльна-эканамічны парадак дня быў арганічна дапоўнены яшчэ і другім блокам, знешнепалітычным. Вельмі важна сёння вызначыць міжнародны трэк развіцця нашай краіны, месца і ролю Беларусі ў пабудове шматпалярнага свету».

«Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што мы сёння ідзём па шляху ўрэгулявання нашых узаемаадносін на заходнім вектары, змякчэння адносін з ЗША. Мяркую, такі ж працэс будзе запушчаны і з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку і з нашымі бліжэйшымі заходнімі суседзямі. На знешнепалітычным парадку дня важна і наша міратворчая пазіцыя ў пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу». 

Аміна НАЗАРАВА.
Фота аўтара. 



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю