У газеце «Звязда» за 14 студзеня апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на беларускай мове.
Згодна з палажэннем аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацверджаным ЦВК, кожны кандыдат у Прэзідэнты мае права на бясплатныя выступленні па радыё, тэлебачанні і апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў газеце.
- Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.
ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: дзейны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.