Top.Mail.Ru
236

У Зімбабвэ запусцілі разумныя збожжасховішчы са штучным інтэлектам

Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва ўвёў у эксплуатацыю сучасныя збожжасховішчы, абсталяваныя сістэмамі штучнага інтэлекту (ШІ). Новы комплекс у Мутары разлічаны на 56 тыс. збожжа. Пра гэта паведаміла БелТА.

Сучасныя элеватары абсталяваны лічбавымі сістэмамі маніторынгу, аўтаматызаванай апрацоўкай збожжа і перадавымі лабараторыямі кантролю якасці. Тэхналогіі дазволяць скараціць страты збожжа пасля збору ўраджаю, павысіць эфектыўнасць захоўвання і забяспечыць харчовую бяспеку.

«Нягледзячы на выклікі, наша аграрная галіна расце. Сусветная харчовая праграма (СХП) выказала гатоўнасць да супрацоўніцтва, каб Зімбабвэ стала цэнтрам для забеспячэння рэгіянальных харчовых патрэб», — заявіў прэзідэнт.


Гэта падзея адзначыла запуск новай сельскагаспадарчай стратэгіі на 2026-2030 гады, накіраванай на развіццё сектара і павышэнне даходаў фермераў.

Адзначаецца, што Зімбабвэ паслядоўна нарошчвае магутнасці аграрнага сектара. Плошча арашаемых зямель у краіне ўжо перавысіла 220 тыс. гектараў, а да 2030 года плануецца павялічыць яе да 500 тыс. гектараў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю