Top.Mail.Ru
238

У жыхара Гродна канфіскавалі 4,7 кг насваю

Праваахоўнікі канфіскавалі ў 34-гадовага гродзенца больш за 4,7 кг насваю, паведамляе БелТА.



Жыхар абласнога цэнтра раней трапляў у поле зроку супрацоўнікаў наркакантролю Ленінскага РАУС за распаўсюд некурыльнага тытунёвага вырабы — насвая. У сувязі з узніклымі падазрэннямі аператыўнікамі наркакантролю зноў былі праведзены праверачныя мерапрыемствы ў дачыненні да яго.

Як аказалася, гродзенец не зрабіў для сябе ніякіх высноў. Пры ім было выяўлена і канфіскавана звыш 4,7 кг насвая. Са слоў мужчыны, тытунёвы выраб ён прывёз з суседняй краіны і меў намер выкарыстоўваць у асабістых мэтах. 

У дачыненні да правапарушальніка складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да 20 базавых велічынь.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю