Top.Mail.Ru

У жыхара Горацкага раёна канфіскавалі больш за 1,4 тыс. л незаконна набытага дызпаліва

У Горацкім раёне спынена незаконная дзейнасць мясцовага жыхара, які набываў афарбаванае дызельнае паліва ў работнікаў сельгаспрадпрыемстваў для асабістых патрэб. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.



Падчас уборачнай супрацоўнікі крымінальнага вышуку сумесна з патрульна-паставой службай Горацкага РАУС выявілі факт незаконнага набыцця і захоўвання гаручага. Высветлілася, што 56-гадовы мужчына купляў дызельнае паліва ў работнікаў аграпрамысловага комплексу без дазваленчых дакументаў. Гаручае ён планаваў выкарыстоўваць у асабістай падсобнай гаспадарцы. «Агульны аб’ём канфіскаванага дызпаліва склаў 1440 л на суму 3456 беларускіх рублёў», — адзначылі ва УУС.

У міліцыі падкрэслілі, што ў перыяд уборачнай кампаніі асноўная задача органаў унутраных спраў — прадухіленне злачынных замахаў на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці сельгаспрадпрыемстваў, забеспячэнне захаванасці і працоўнага стану тэхнікі. У прыярытэце — прафілактычныя мерапрыемствы, аднак усім фактам супрацьпраўнай дзейнасці даецца прынцыповая ацэнка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю