Top.Mail.Ru
166

У затрыманага наркакур’ера з Брэста канфіскавалі больш за 0,5 кг мефедрону

Праваахоўнікі затрымалі 27-гадовага жыхара Берасця за незаконны нарказбыт. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.



Праваахоўнікі ўстанавілі, што мужчына працаваў аптова-рознічным кур’ерам на інтэрнэт-наркашоп. Па ўказанні куратара жыхар Брэста забіраў буйныя партыі тавару, фасаваў, а затым распаўсюджваў на тэрыторыі горада і раёна праз схованкі. Пры ім і па месцы жыхарства выяўлена і канфіскавана больш за 500 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — мефедрону. Злачынная кар’ера мужчыны доўжылася каля месяца. 

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны наркасбыт. Закладчыку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю