Алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі, піва ў рознічных гандлёвых аб’ектах і ў аб’ектах грамадскага харчавання горада нельга будзе набыць 20 верасня. Часовае абмежаванне ўводзіцца згодна з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта № 10328 ад 01.09.2025 г. Аднак у дакуменце ёсць выключэнне, паведамляе «Прысталічча».