IV З’езд Беларускай партыі «Белая Русь» праходзіць у Мінску, перадае БелТА.
«Сёння ў партыі 84 тыс. чалавек. Гэта актыўныя грамадзяне, патрыёты Радзімы і людзі, якія гатовыя выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаць у палітычным жыцці краіны і, вядома ж, прытрымлівацца ідэй і праграм Беларускай партыі „Белая Русь“», — сказала старшыня партыі Вольга Чамаданава.

У з’ездзе бяруць удзел прыкладна 600 дэлегатаў з кожнага рэгіёна краіны. У яго шырокі парадак дня. Гэта прыняцце абноўленай праграмы партыі, якая складаецца з шасці блокаў: палітычны ўдзел, сацыяльная і рэгіянальная палітыка, моцная эканоміка, нацыянальная бяспека і міжнароднае супрацоўніцтва. Па словах Вольгі Чамаданавай, пры абнаўленні праграмы ўвага надавалася рэгіёнам: «Мы ўлічвалі прапановы, якія нам паступалі з усіх куткоў краіны. Кожны рэгіён — гэта свой патэнцыял, свае асаблівасці. І гэта трэба было ўлічыць».

«Стратэгічнай мэтай для партыі з’яўляецца кансалідацыя грамадска-палітычнага грамадства разам з дзяржаўнымі органамі. І для нас прынцыпова важна імкнуцца прытрымлівацца мэтай і ідэй Прэзідэнта, захоўваючы суверэнную дзяржаву і развіваючы нашу Беларусь», — падкрэсліла Вольга Чамаданава.
«Белая Русь» — самая маладая палітычная сіла ў краіне, але яна кампенсуе «маладосць» сваёй актыўнасцю, шырокай партыйнай творчасцю, здаровай амбіцыйнасцю, як і належыць партыі народнай большасці, партыі прыхільнікаў Прэзідэнта, — сказала Вольга Чамаданава. — Мы павінны дзейнічаць рашуча і аператыўна, калі хочам задаваць тэмп партыйнага будаўніцтва ў краіне, а не проста рэагаваць на змены палітычнай кан’юнктуры. Згодна з Дырэктывай № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы», палітычныя партыі з’яўляюцца суб’ектам рэалізацыі дзяржаўнай ідэалагічнай палітыкі. І наша партыя як вядучая палітычная сіла ў Беларусі атрымала новыя магчымасці для развіцця».

У адрас з’езда паступілі прывітальныя адрасы ад 13 замежных палітычных партый.
Перад пачаткам пленарнага пасяджэння адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэрактыўнай фотавыставы «Нязломныя. Фоталетапіс подзвігу», прысвечанай жанчынам, якія ўздымалі з руін заводы, якія аралі палі, вучылі дзяцей у пасляваенныя гады, а таксама пра сучасных даярак-рэкардсменак, жанчын-станочніц, якія працуюць на высокатэхналагічных вытворчасцях і ў іншых сферах. Дадзеная выстава - частка вялікага праекта Беларускай партыі «Белая Русь» і Нацыянальнай бібліятэкі — «Заслуга. Прызнанне. Будучыня», прымеркаванага да Года беларускай жанчыны.