Top.Mail.Ru

У Юньнані адраджаюць старажытную вышыўку

Нематэрыяльная культурная спадчына.



У воласці Цзіньдунь павета Хэцын, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай), ужо тысячу гадоў перадаецца ўнікальнае мастацтва вышыўкі Дзяньнань, якое ўваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыйнага ўзроўню як «тэхніка вырабу вясельнага ўбору Дзяньнань», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн".

Сярод характэрных вырабаў вышыўкі Дзяньнань выдзяляюцца дзіцячыя вырабы і вясельныя ўборы. Дзіцячая калекцыя ўключае шапачкі і абутак з выявамі тыгра, нагруднікі і падушкі пад паясніцу. Вясельны ўбор народнасці бай з Дзяньнаня выкананы пераважна ў чорным колеры з яркімі каляровымі акцэнтамі і складаецца з некалькіх элементаў, сярод якіх — круглы капялюш.

vsh1 (1).jpg

Сёння старажытнае рамяство набывае новую папулярнасць. Майстрыхі не толькі захоўваюць традыцыі продкаў, але і ўдыхаюць новае жыццё ў старажытнае мастацтва, выкарыстоўваючы рознакаляровыя ніткі як пэндзлі ў руках таленавітых мастакоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю