Top.Mail.Ru
86

У Ясеніі цяпер ёсць сям’я: яноціха з ЗША знайшла мужа ў Баранавічах

Радасная падзея адбылася ў парку жывёл пад Баранавічамі: яноты Ясенія і Максім нарэшце сустрэліся і цяпер жывуць разам, перадае БелТА.



Па словах супрацоўнікаў, Максім больш кантактны і сацыяльна адаптаваны. «Ён бліжэй да чалавека і гатовы дапамагчы Ясеніі прывыкнуць да новага жыцця», — адзначылі ў парку.

Ясенія прыбыла ў нашу краіну з ЗША ў марскім кантэйнеры, яе выявілі гродзенскія мытнікі. Спачатку жывёла знаходзілася на каранціне ў Ашмянскай раённай ветэрынарнай станцыі, пасля пераехала ў парк жывёл у Баранавічах, які ўваходзіць у тройку найбольш наведвальных турыстамі месцаў Брэсцкай вобласці.

У парку і высветлілі, што янот, якога першапачаткова лічылі хлопчыкам і назвалі Сенем, на самай справе дзяўчынка. Ёй сталі падбіраць новае імя і ў выніку назвалі Ясеніяй і аформілі пашпарт.

Цяпер Ясенія і Максім будуць асвойвацца разам. Супрацоўнікі парку абяцаюць сачыць за іх адносінамі і дзяліцца навінамі з наведвальнікамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю