Top.Mail.Ru
115

У Японіі з-за наступстваў снегападаў загінулі не менш як 35 чалавек

Сама меней 35 чалавек загінулі ў Японіі ў выніку моцных снегападаў на поўначы краіны, а таксама на ўзбярэжжы Японскага мора. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Сярод загінулых — людзі, якія ўпалі з дахаў падчас прыбірання снегу, пажылыя людзі, якія памерлі ад перанапружання пры расчыстцы дарог і двароў. У прэфектуры Ніігата на ўзбярэжжы Японскага мора адзін з мясцовых жыхароў загінуў пад абломкамі ўласнага дома, які паваліўся пад цяжарам снегу.

Па даных TBS, улады ў шматлікіх раёнах не паспяваюць расчышчаць дарогі, на якіх утвараюцца велізарныя аўтамабільныя заторы. У шэрагу раёнаў, зазначае тэлеканал, ужо тры дні запар закрыты пачатковыя і сярэднія школы. У прэфектуры Аамары на поўначы галоўнага японскага вострава Хансю на расчыстку дарог ад снегу накіраваны вайсковыя падраздзяленні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю