Top.Mail.Ru
115

У Японіі часткова адобрылі новы прэпарат для лячэння хваробы Паркінсона

Японская экспертная камісія дала згоду на ўмоўнае адабрэнне прэпарата рэгенератыўнай медыцыны для лячэння хваробы Паркінсона, перадае БелТА.



Прэпарат заснаваны на дафамінергічных нейронах, вырашчаных у лабараторных умовах і прызначаных для трансплантацыі ў галаўны мозг пацыентаў. Распрацоўка была пратэставаная на пацыентах ва ўзросце 50-60 гадоў у шпіталі Кіёцкага ўніверсітэта і іншых установах. Пасля двух гадоў назіранняў паляпшэнне рухальных функцый было зафіксавана ў чатырох з шасці пацыентаў, сур’ёзных пабочных эфектаў выяўлена не было.

Экспертыза праводзілася ў рамках сістэмы ўмоўнага адабрэння. Нават у выпадку канчатковага зацвярджэння прэпараты будуць знаходзіцца пад дадатковым наглядам: даныя аб іх бяспецы і эфектыўнасці плануецца збіраць на працягу сямі гадоў.

Хвароба Паркінсона — гэта павольна прагрэсуючае дэгенератыўнае захворванне галаўнога мозгу, якое характарызуецца разбурэннем нейронаў, што выпрацоўваюць дафамін. Гэта прыводзіць да страты кантролю над рухамі і развіцця розных неўралагічных парушэнняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю