Top.Mail.Ru
212

У «Вялікім камені» зарэгістраваны два новыя рэзідэнты

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» 5 снежня зарэгістраваны два новыя рэзідэнты з праектамі ў сферы электронікі і новых матэрыялаў, а таксама комплекснай лагістыкі. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе парка.


Кампанія з кітайскім капіталам «Глобал Трэйд Альянс» плануе рэалізацыю двух высокатэхналагічных імпартазамяшчальных праектаў. У рамках першага будзе вырабляцца кастамізаванае сервернае абсталяванне, арыентаванае на айчынных аўтавытворцаў, з перспектывай выпуску прамысловых міні-камп’ютараў для развіцця дата-цэнтраў і воблачных сэрвісаў. Другі праект прадугледжвае стварэнне вытворчасці поўнага цыкла абадковай паперы, у перспектыве — паперы для харчовай і медыцынскай прамысловасці, запатрабаванай на шэрагу айчынных прадпрыемстваў.

ТАА «Еўразійская трансгранічная кампанія па кіраванні замежнымі складамі» (КНР) створыць на тэрыторыі парка інтэлектуальны лагістычны размеркавальны цэнтр, аснашчаны сучаснай сістэмай кіравання складскімі памяшканнямі і аўтаматызаванага сартавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю