У вядомым возеры Сіху ў Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай) з'явіліся высокатэхналагічныя робаты-рыбы. Іх асноўная задача -- пошук тэлефонаў і іншых рэчаў, якія выпадкова ўпалі ў ваду, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Біяміметычныя робаты сумесна распрацаваны паліцыяй турыстычнай зоны возера Сіху і Інстытутам аўтаматызацыі Кітайскай акадэміі навук. Яны імітуюць мясцовых карпаў: даўжыня 60-70 см, цёмна-шэрая сіліконавая "скура" выглядае дзіўна рэалістычна. Пры вазе ўсяго 4-5 кг іх лёгка пераносіць адной рукой. У "галаве" убудаваны падводныя камеры-"вочы", корпус мае батарэю і сістэму кіравання, а гнуткі хвост імітуе рухі сапраўднай рыбы.
Робаты выконваюць практычныя задачы: дапамагаюць знайсці тэлефоны і кашалькі, якія якія ўпалі ў ваду, дзякуючы сістэме навігацыі, візуальным датчыкам і металадэтэктарам. Яны таксама манітораць якасць вады, выяўляюць інвазіўныя віды і асцярожна абыходзяць месцы пасялення вадаплаўных птушак.
Як адзначае паліцыя турыстычнай зоны, пошук людзьмі займае шмат часу і павялічвае рызыку забруджвання вадаёма патанулай электронікай. Робаты-рыбы вырашаюць абедзве праблемы, паскараючы пошук і прадухіляючы забруджванне.