У возеры Ніжняе ў Горках патануў мужчына. Пра гэта паведамляе БелТА.
«2 жніўня ў 12:04 паступіла паведамленне аб патанулым у возеры Ніжняе ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Работнікамі МНС знойдзены і выняты з вады мужчына (1986 года нараджэння)», — расказалі ў прэс-службе.