Top.Mail.Ru
78

Мужчына ўласнаручна падоўжыў тэрмін дзеяння вадзіцельскага пасведчання

15.08.2025 | 08:55

У Мінску пры праверцы дакументаў 63-гадовы кіроўца прад’явіў супрацоўнікам ДАІ вадзіцельскае пасведчанне з прыкметамі падроблівання, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» 


Для вырашэння ўзніклых сумненняў дакумент канфіскавалі і прызначылі правядзенне судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў (рэквізітаў).

— Судовыя эксперты Першамайскага (г. Мінска) міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па выніках праведзенай экспертызы прыйшлі да высновы, што бланк прадстаўленага пасведчання выраблены прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага віду, аднак першапачатковы змест пасведчання кіроўцы падвяргаўся тэхнічным зменам, а менавіта — дапісванню шарыкавай ручкай рысак да першапачатковай лічбы «3», якая абазначае апошнюю лічбу года ў графах, — расказала афіцыйны прадстаўнік сталічнага ўпраўлення ДКСЭ Марына Кудравец. — Такім чынам, мужчына спадзяваўся падоўжыць тэрмін дзеяння дакумента на пяць гадоў і да апошняга верыў, што ніхто не заўважыць.

1.jpg

Па дадзеным факце праваахоўнікамі праводзіцца праверка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю