Top.Mail.Ru

У Віцебску вынесены прыгавор маці, якая забіла нованароджанага сына

У Віцебску суд вынес прыгавор жыхарцы Ушацкага раёна, прызнанай вінаватай у забойстве ўласнага нованароджанага дзіцяці. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласці, піша выданне «Віцебскія весці».

Трагедыя адбылася ў сакавіку бягучага года. Як устанавіла следства, жанчына злоўжывала спіртным і ўжо была пазбаўленая бацькоўскіх правоў у дачыненні да старэйшай дачкі з-за асацыяльнага ладу жыцця. На гэты раз яна зацяжарыла не ад сужыцеля, што, мяркуючы па ўсім, і стала каталізатарам злачынства.

У стане алкагольнага ап’янення жанчына нарадзіла жыццяздольнага хлопчыка ў надворнай пабудове на прыдамавым участку. Не жадаючы абцяжарваць сябе абавязкамі па выхаванні і ўтрыманні сына, яна наўмысна разарвала пупавіну. У выніку немаўля звалілася ў выграбную яму, дзе загінула ад механічнай асфіксіі з прычыны ўтаплення.

Судова-медыцынская экспертыза таксама ўстанавіла наяўнасць у арганізме нованароджанага этылавага спірту. Апошні трапіў туды ўнутрычэраўна, паколькі гора-маці ўжывала алкаголь незадоўга да родаў. Пасля здарэння жанчына схавала факт нараджэння сына, не зрабіла спроб яго выратавання і наўмысна не звярнулася па медыцынскую дапамогу.

Суд прыгаварыў яе да 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, да яе ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю