Падраздзяленні МНС працуюць на месцы падмывання грунту на вул. Шрадэра ў Віцебску, паведамляе БелТА.
Паведамленне аб інцыдэнце паступіла ў МНС сёння раніцай. На вул. Шрадэра каля жылога дома падмыла грунт.
«Для ўстанаўлення прычын здарэння і прыняцця ўсіх неабходных мер забеспячэння бяспекі людзей арганізавана работа камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім гарвыканкаме. Пацярпелых няма», — расказалі ў абласным упраўленні МНС.