Top.Mail.Ru
198

У Віцебску ў двух наркакур’ераў-замежнікаў канфіскавана больш за 3,5 кг асабліва небяспечнага псіхатропу

Супрацоўнікі наркакантролю Магілёўскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі ў Віцебску дваіх замежнікаў за незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.



У арандаваным аўтамабілі мужчын выяўлена 1,7 тыс. расфасаваных скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам «мефедрон» агульнай вагой больш за 3,5 кг. Па заданні куратара наркамагазіна замежнікі збіраліся раскласці «тавар» па схованках на тэрыторыі ўсёй краіны.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні іншых фактаў злачыннай дзейнасці затрыманых.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю