У Віцебскай вобласці за выхадныя адбылося 48 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 — у абласным цэнтры, паведамляе БелТА.
Было затрымана 10 нецвярозых вадзіцеляў і 19 бяспраўных. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута 250 пешаходаў, з якіх 22 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, 78 — без святлоадбівальных элементаў.