Top.Mail.Ru
157

У Вілейцы аператыўна адшукалі пенсіянера, які пайшоў з дому

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС аператыўна адшукалі зніклага пенсіянера. Пра гэта паведамілі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.



У райаддзел паступіла трывожнае паведамленне ад жыхаркі Вілейкі: яе 74-гадовы муж каля 13.00 пайшоў з дому і прапаў. Жанчына была вельмі занепакоена — гэта адбывалася не ўпершыню. У сілу ўзросту і наяўных захворванняў мужчына практычна не размаўляе, не можа арыентавацца ў навакольнай абстаноўцы, «ідзе куды вочы глядзяць».

Улічваючы абставіны і ўмовы надвор’я, усе супрацоўнікі крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС падключыліся да пошукаў. У выніку мерапрыемстваў зніклага выявілі каля 21.00 у лясным масіве прыкладна за 2 км ад горада. Мужчына моцна замёрз, яму ўжо было складана самастойна рухацца.

Пасля агляду медыцынскімі спецыялістамі і аказання дапамогі, яго перадалі сваякам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю