Top.Mail.Ru

У Веткаўскім раёне днямі адкрылася малочнатаварная ферма на 1000 галоў дойнага статка

Новы аб’ект філіяла «Аграфірма імя Лебедзева» РУП «Гомельэнерга» з’явіўся ў аграгарадку Данілавічы, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга. 


Сімвалічна, што праект рэалізаваны ў дні памяці аварыі на ЧАЭС — на тэрыторыі, якая адной з першых прыняла яе наступствы.

— Сёння на гэтых землях ствараецца сучасная, высокатэхналагічная вытворчасць. Гэта вынік паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі і ўважлівага стаўлення да развіцця рэгіёнаў, — падкрэсліў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз.


Дарэчы, ферма пабудавана з выкарыстаннем сучасных рашэнняў: тут прымяняецца беспрывязна-боксавае ўтрыманне, аўтаматызаванае даенне, высокі ўзровень механізацыі.
Што датычыцца вытворчых параметраў, то ферма разлічана на 1000 галоў дойнага статка (агульнае пагалоўе — каля 1200); планаваны надой — больш за 7000 літраў малака на карову ў год; тут прадугледжана 1960 жывёламесцаў з функцыянальным заніраваннем; для фарміравання кармавой базы маецца больш за 3000 гектараў сельгасугоддзяў; у абслугоўванні задзейнічаны 27 адзінак сучаснай сельгастэхнікі. 

Комплексны падыход да рэалізацыі праекта забяспечыў не толькі запуск новай вытворчасці, але і стварэнне ўстойлівай базы для яго развіцця.

— Ферма стварае працоўныя месцы, фарміруе сучасную вытворчую інфраструктуру і павышае якасць жыцця на вёсцы, — упэўнены Дзяніс Мароз. 


Што да сацыяльнага эфекту ад уводу аб’екта, то на ім створана 46 новых працоўных месцаў, прадугледжана будаўніцтва жылля для спецыялістаў.

Варта сказаць, што праект рэалізаваны пры дзяржаўнай падтрымцы і з апярэджаннем тэрмінаў.


— Гэты аб’ект дае дадатковы імпульс развіццю тэрыторыі і стварае ўмовы для росту даходаў людзей, — перакананы генеральны дырэктар РУП «Гомельэнерга» Міхаіл Каваленка. 

Як адзначылі ў Мінэнерга, увод фермы дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці малака і мясной прадукцыі, умацаваць эканоміку прадпрыемства і зрабіць уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі рэгіёна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю