Top.Mail.Ru

У Турцыі знойдзеныя парэшткі трох сланоў узростам 7,7 млн гадоў

У турэцкім горадзе Кайсэры падчас раскопак былі выяўленыя чарапы трох сланоў узростам 7,7 млн гадоў, паведамляе БелТА.



Археолаг Эмрэ Даг расказаў, што слановыя фасіліі (выкапнёвыя рэшткі арганізмаў або сляды іх жыццядзейнасці) былі знойдзены ў раёне Чэўрыл. Адлегласць паміж знаходкамі вар’іравала ад 100 да 300 м.

«У аднаго з іх захавалася ніжняя сківіца. Стан зубоў крыху горшы, але ўсе тры чэрапы амаль цалкам захаваліся», — адзначыў Эмрэ Даг

Ён падкрэсліў, што для была праведзена радыеізатопная экспертыза, з дапамогай якой і быў устаноўлены ўзрост знаходак -7,7 млн гадоў».

Вучоны адзначыў, што асаблівасць раскопак у Кайсеры заключаецца ў тым, што знаходкі адносяцца да мегафаўны. «Сканцэнтраванне сланоў у адным месцы паказвае на іх шчыльнасць. Некаторыя віды сланоў шукалі ежу ў балоцістай мясцовасці, раскопваючы яе ніжняй сківіцай. Іншыя сілкаваліся парасткамі дрэў, зрываючы іх», — дадаў археолаг.

Раскопкі вядуцца з дазволу міністэрства культуры і турызму Турцыі пад кіраўніцтвам дырэкцыі музея Кайсеры пры спонсарскай падтрымцы мэрыі Кайсеры.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю