Top.Mail.Ru
154

У Турцыі плануюць забараніць выкарыстанне ШІ для дзяцей да 15 гадоў

Улады Турцыі рыхтуюцца ўвесці ўзроставыя абмежаванні на выкарыстанне штучнага інтэлекту: доступ да ШІ-дадаткаў плануецца забараніць дзецям да 15 гадоў, перадае БелТА.



Падставай для распрацоўкі дадзеных абмежаванняў сталі выпадкі выкарыстання ШІ падлеткамі для стварэння непрыстойных малюнкаў, якія выклікалі шырокае грамадскае абурэнне ў Турцыі. 

Рэгуляванне распрацоўваецца паралельна з законапраектам аб забароне сацыяльных сетак для непаўналетніх і рыхтуецца да ўнясення ў парламент да канца месяца. Над ініцыятывай працуюць галоўнае ўпраўленне па штучным інтэлекце, створанае пры ўпраўленні кібербяспекі пры Адміністрацыі прэзідэнта, і Міністэрства юстыцыі.

Мэта ініцыятывы — у распрацоўцы і выкарыстанні тэхналогій штучнага інтэлекту надзейным, этычным спосабам, які паддаецца праверцы. Да важных аспектаў рэгулявання таксама адносіцца ўзмацненне жорсткасці пакаранняў за кантэнт, створаны з дапамогай ШІ, які парушае асабістыя правы, наносіць шкоду рэпутацыі і прычыняе ўрон.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю