Top.Mail.Ru
190

У цэнтры Брэста на час мерапрыемстваў 20 снежня, 1 і 7 студзеня забароняць рух транспарту

У Брэсце ў сувязі з масавымі мерапрыемствамі будзе часова забаронены рух транспартных сродкаў на ўчастку вуліцы Леніна. Рашэнне Брэсцкага гарвыканкама № 2145 ад 17 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, паведамляе БелТА.


Так, рух транспарту будзе забаронены 20 снежня з 16:30 да 21:00 па вул. Леніна на ўчастку ад вул. Леванеўскага да вул. Гогаля. У гэты дзень запаляць агні на галоўнай ёлцы Брэста. Свята пачнецца а 17:00. Жыхарам і гасцям абласнога цэнтра абяцаюць тэатралізаваны паказ з элементамі фігурнага катання і яркага цыркавога шоу.

Аналагічныя захады па арганізацыі дарожнага руху па вул. Леніна на ўчастку ад вул. Міцкевіча да вул. Гогаля будуць дзейнічаць 1 студзеня з 00:00 да 5:00 для бяспечнага святкавання Новага года, а таксама 7 студзеня з 16:30 да 20:00 у сувязі з каляднымі гуляннямі. 

Рашэнне Брэсцкага гарвыканкама набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю