Top.Mail.Ru

У Цэнтральным рэгіёне стартавала акцыя па азеляненні «Мінская вобласць: Сад адзінства»

Дзякуючы ёй Любань упрыгожылі 300 новых дрэў...


Тры сотні маладых бяроз былі высаджаны каля мемарыяльнага комплексу «Камсамольцам і моладзі Любаншчыны» на вуліцы Баравіка ў райцэнтры. Гэта падзея адкрыла акцыю «Мінская вобласць: Сад адзінства» па азеляненні тэрыторый Міншчыны.

Удзел у акцыі ўзялі кіраўніцтва ЖКГ Мінскай вобласці, Любанскага райвыканкама, ідэалагічны актыў і моладзь прадпрыемстваў ЖКГ, моладзь устаноў адукацыі Любанскага раёна.

— Вельмі прыемна быць тут, разам з вамі, на гасціннай Любанскай зямлі. Дрэвы, якія мы сёння высадзілі, будуць упрыгожваць гэтае знакавае месца для Любані. І мы заўсёды будзем праязджаць і любавацца імі. Акрамя таго, стартуе акцыя па азеляненні ўсёй рэспублікі. Думаю, усе з нас прымуць у ёй удзел. Кожнае пасаджанае дрэва — гэта наша будучыня, — адкрываючы акцыю, адзначыў генеральны дырэктар ЖКГ Мінскай вобласці Юрый Кукашук.

Пасля мітынгу памяці і хвіліны маўчання ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі акцыі, узяўшыся за рыдлёўкі, бадзёра прыступілі да справы.

— Гэтая акцыя сапраўды важная, каб звярнуць увагу на тэму азелянення, добраўпарадкавання. Год добраўпарадкавання патрабуе максімальнага ўдзелу не толькі ад работнікаў камунальных структур, але і, вядома ж, насельніцтва. Удзельнічайце ў азеляненні нашай малой радзімы, усе будуць толькі ў выйгрышы ад гэтага, — расказала ландшафтны архітэктар Слуцкага ЖКГ Марына Клім. 

Яна анансавала высадку лесу ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна і запрасіла ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі, зрабіўшы тым самым Мінскую вобласць прыгажэйшай. 

У гонар старту акцыі па азеляненні каля мемарыяла была адкрыта памятная шыльда. «Гэтыя дрэвы растуць для будучыні, умацоўваючы наша адзінства. Хай яны захоўваюць цяпло нашых рук і агульнасць нашых мэтаў», — абвяшчае надпіс на таблічцы.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота прэс-службы Мінскага аблвыканкама


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю