У трох турэцкіх курортных правінцыях Анталья, Мугла і Айдын успыхнулі лясныя пажары, людзей эвакуююць, паведамляе БелТА.
Лясны пажар у правінцыі Мугла ратавальнікі спрабуюць узяць пад кантроль, але ім вешае моцны вецер. За суткі адбылося сем лясных пажараў, чатыры ўжо патушаныя, астатнія працягваюць тушыць з дапамогай трох верталётаў, пяці самалётаў і дзясяткаў адзінак спецтэхнікі. Пажарным таксама дапамагаюць валанцёры і мясцовыя жыхары. Адзін з іх прыехаў на трактары і паспрабаваў самастойна патушыць полымя.
Узгаранні паўсталі блізу Аланьі ў правінцыі Анталья. З-за моцнага ветру агонь падабраўся да жылых кварталаў. Мясцовых жыхароў эвакуююць. У раёнах пажараў адбываюцца часовыя адключэнні электрычнасці, пашкоджаныя цяпліцы і сады мясцовых фермераў. На барацьбу з агнём кінутыя ўсе сілы, уключаючы самалёты і верталёты, піша турэцкая газета Sözcü. Дапамогу аказваюць таксама валанцёры.
У Айдыне ноччу і раніцай працягваліся спробы ўзяць пажар пад кантроль з дапамогай авіяцыі і наземных службаў.
Паведамляецца, што ўсяго ў трох правінцыях задзейнічаны больш за 10 пажарных самалётаў, 20 верталётаў, звыш 150 аўтацыстэрнаў з вадой і больш за 800 пажарных. Аб пацярпелых інфармацыі няма.