Top.Mail.Ru

У Таджыкістане стартаваў XI Міжнародны культурна-адукацыйны форум «Дзеці садружнасці»

Цырымонія адкрыцця сёння праходзіць у горадзе Худжанд. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі 9 краін, у тым ліку 9 дзяцей з Беларусі. Вітанні ўдзельнікам і арганізатарам форуму накіравалі кіраўнікі Парламентаў краін СНД.


Прагучаў відэазварот і Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.


Спікер адзначыла, што гэты цудоўны праект, народжаны па ініцыятыве кыргызскіх калег і падтрыманы Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД, за гады існавання стаў сапраўдным сімвалам шчырай дружбы, даверу і непарыўнай сувязі паміж народамі нашых краін. Наталля Качанава нагадала, што ў мінулым годзе гэты маштабны маладзёжны форум прымала наша гасцінная беларуская зямля.


«Форум «Дзеці Садружнасці» — гэта ўнікальная інтэрнацыянальная пляцоўка, якая дае вам магчымасць праяўляць свае самыя лепшыя якасці: лідарства, крэатыўнасць, талент і грамадзянскую актыўнасць, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. 


Старшыня Савета Рэспублікі выказала ўпэўненасць, што дні, праведзеныя ў Таджыкістане, будуць напоўнены яркімі адкрыццямі і цікавымі сустрэчамі, а галоўнае — дзеці знойдуць добрых сяброў.


Мы, старэйшае пакаленне, дакладна разумеем: моладзь павінна размаўляць і сябраваць. Менавіта вы — будучыня нашых краін. Беражліва захоўвайце агульную гісторыю, культуру і традыцыі адна адной. Ад вас, нашай моладзі, залежыць мір, стабільнасць і росквіт на ўсёй прасторы СНД, — звярнулася да ўдзельнікаў Наталля Качанава.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю