Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у сямі раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Так наведванне абмежавана ў Брагінскім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Ельскім, Мазырскім, Калінкавіцкім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці.
Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў пастаянна актуалізуецца. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.