Top.Mail.Ru

У Сухараве-8 з’явяцца новыя прыпынкі і пляцоўкі

Як будзе развівацца мінскі мікрараён, абмеркавалі на нарадзе ў Мінгарвыканкаме.



У Мінгарвыканкаме адбылася рабочая сустрэча на чале з Уладзімірам Кухаравым. На парадку дня — пытанні развіцця мікрараёна Сухарава-8. Праблемы транспартнага забеспячэння, наяўнасці гандлёвай і сацыяльнай інфраструктур. У фокусе ўвагі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта былі пытанні, якія жыхары мікрараёна задалі нядаўна на выязным прыёме грамадзян.

На нарадзе агучылі планы павелічэння рухомага саставу, змянення інтэрвалаў руху тралейбусаў № 18, № 90 і забеспячэння новымі аўтобуснымі прыпынкамі. Абмеркавалі перспектыву пашырэння вуліцы Янкоўскага для больш зручнай транспартнай лагістыкі. 

Дадзены канкрэтныя даручэнні ў прапрацоўцы лагістыкі для забеспячэння падвозу дзяцей і жыхароў мікрараёна да сацыяльна важных і знакавых аб’ектаў. Так, старшыня Мінгарвыканкама даручыў скараціць час чакання транспарту, які падвозіць да ўстаноў адукацыі, да 10 хвілін у гадзіны пік. Разгледзелі таксама і тэму гандлёвых аб’ектаў, іх крокавую даступнасць і асартымент тавараў.

Кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Арцём ШАГІДЗЕВІЧ запэўніў, што ўсе намечаныя планы будуць дадаткова прапрацаваны і рэалізаваны. Ён паведаміў, што ёсць даручэнні па арганізацыі ў мікрараёне спартыўных пляцовак. Гэта дасць магчымасць моладзі, жыхарам раёна ўдзельнічаць ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах. Кіраўнік адміністрацыі ўдакладніў, што спартыўныя пляцоўкі размесцяць па вуліцы Карскага каля дамоў № 33 і 35. Гэта сярэдзіна мікрараёна, і кожны яго жыхар будзе мець крокавую даступнасць да гэтых спартыўных аб’ектаў. 

У 2025-м рэалізавана інвестпляцоўка ў раёне вуліцы Акадэміка Карскага. Да канца 2026 года плануецца завяршыць распрацоўку праектнай дакументацыі. «Ёсць яшчэ тры ўчасткі ў мікрараёне, якія будуць уключаць у сябе і гандлёвыя плошчы. Засталося знайсці інвестара, каб ажыццявіць будаўніцтва», — дадаў Арцём Шагідзевіч.

Адпаведна нарматыўным дакументам, мікрараён Сухарава-8 у поўным аб’ёме забяспечаны ўсімі сацыяльнымі аб’ектамі. У тым ліку гэта пытанне дэталёва на пастаяннай аснове аналізуецца адміністрацыяй раёна на ўсіх узроўнях. Што датычыцца дзіцячых садкоў і школ, то іх колькасць у Сухараве дастатковая — гэта восем школ і 15 дзіцячых садкоў. Разам з тым развіццё мікрараёна працягваецца для забеспячэння камфортнага пражывання ў ім.

Надзея ЗУЕВА



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю