Top.Mail.Ru
459

У суботу да нас завітае арктычнае паветра

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 26 красавіка надвор’е ноччу будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў арктычным паветры.


Толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў франтальнага падзелу. Днём рэспубліка апынецца ў халоднай няўстойлівай паветранай масе. Пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, днём з мокрым снегам). Вецер паўночны, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 1 да 6 °С, у многіх раёнах Віцебскай і Гродзенскай абласцей, а на астатняй частцы тэрыторыі краіны месцамі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3 °С. Максімальная тэмпература паветра днём 6–12 °С цяпла. Атмасферны ціск будзе расці.

Сяргей КУРКАЧ

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю