Top.Mail.Ru
185

У старадаўняй сядзібе пад Ваўкавыскам плануюць адкрыць музей

Сядзіба ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна паступова мяняецца і актыўна прымае гасцей. Некаторыя аб’екты адкрыюцца наступнай вясной, паведаміла БелТА.


Па словах уладальніка сядзібы Вадзіма Селіхава, пакуль сядзіба адкрыта не цалкам, многія паслугі знаходзяцца ў распрацоўцы. «Актыўна рэстаўруецца замак, плануецца зрабіць рэстаран, нумарны фонд, банкетную залу, арганізаваць магчымасць пракату турыстычных веласіпедаў. У парку таксама будзе магчымасць забаў: напрыклад, можна будзе пагуляць у шахматы», — падзяліўся ён.

Неўзабаве на базе сядзібы ў Красках плануецца адкрыць музей. У ім пакажуць гісторыю месца і Ваўкавыскага раёна, фотаздымкі сядзібы да і пасля рэстаўрацыі. «Музей будзе адкрыты ўжо да вясны, распрацоўка астатніх памяшканняў зойме прыкладна два-тры гады», — адзначыў уладальнік.

Вадзім Селіхаў набыў сядзібу ў 2010 годзе. Тады вёска Краскі была паміраючай. Цяпер тут у многіх дамах праведзена рэканструкцыя. «У выхадны дзень да нас прыязджае ад 100 да 400 чалавек, — заўважыў ён. — Сядзіба ўнікальная сваёй цішынёй. Людзі сюды прыязджаюць, селяцца ў дамы, таму што тут асаблівая аўра. Вечарамі ў сядзібе госці застаюцца сам-насам з сабой, адчуваюць прыроду і энергію мінулага».

Краскі — невялікая вёсачка, размешчаная ў Падароскім сельсавеце. Тут знаходзіцца сядзібны дом Сегеняў, пабудаваны ў неагатычным стылі. Помнік архітэктуры ўключаецца ў турыстычныя маршруты. Сядзіба стала прымаць гасцей гэтым летам.


Прырода тутэйшых месцаў маляўнічая. Нават у наш час сядзібны парк пейзажнага тыпу, які захаваўся з пазамінулага стагоддзя, можа пахваліцца дзясяткамі відаў дрэў і кустоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю