Top.Mail.Ru

У сталіцы старыя прамысловыя зоны ўсё больш саступаюць месца новаму камфартабельнаму жыллю, патрэбнай інфраструктуры і зялёным паркам

Новыя аб’екты — шматдзетным і ваеннаслужачым

Сёлетнія планы забудовы горада абяцаюць зрабіць жыццё мінчан яшчэ больш камфортным і прыгожым. 

Пытанні па будаўніцтве аб’ектаў у новым 2026 годзе абмеркавалі ў Мінгарвыканкаме. Падчас нарады пад кіраўніцтвам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава агучылі планы па будаўніцтве жылля, абмеркавалі іх рэалізацыю і ўвод плошчаў да канца года. Уладзімір Кухараў нагадаў, што студзень завяршаецца і трэба вельмі сур’ёзна падыходзіць да тых работ, што запланаваны па будаўніцтве. 

Так, у беларускай сталіцы ў 2026 годзе: 

Выдзелена 26,9 тыс. кв. метраў жылля для грамадзян, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай. 

  • Па дзяржаўным заказе новых аб’ектаў у сталіцы з’явілася на 28,6 тыс. кв. метра больш.

  • На будаўніцтва жылля плануюць накіраваць 660 шматдзетных сем’яў.

  • У Смалявічах у гэтым годзе ўвядуць у эксплуатацыю 8,1 тыс. кв. метра аб’ектаў. 

  • Плануецца ўвядзенне 1,9 тыс. кв. метра жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

  • У тым ліку 23,0 тыс. кв. метра жылых дамоў з выкарыстаннем электраэнергіі для мэтаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

  • Арэнднага жылля прадставяць маючым у ім патрэбу колькасцю 36,6 тыс. кв. метра.

Асаблівая ўвага надаецца інфраструктуры. Будаўніцтва інжынерных і транспартных сетак да дамоў ажыццяўляецца паралельна са здачай аб’ектаў. 

Будоўля з дзяржпадтрымкай

Для грамадзян, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай, у Заводскім раёне ўзведзена група шматкватэрных жылых дамоў у межах вул. Краснаслабодскай, вул. Капыльскай, Акружны праезд. Жылыя дамы № 1, № 2. 

  1. Па дзяржзаказе плануецца ўвод жылога дома № 3 у межах вуліц Ангарскай-Магнітнай, а таксама дома № 8 у межах гэтых жа вуліц.

  2. У Кастрычніцкім раёне сталіцы па генплане ў межах вул. Сярова плануецца ўвод жылога дома № 26.

  3. Партызанскі раён — там уведзены жылы дом № 5 па г/п у межах вул. Карвата — вул. Геалагічная — вул. Высокая — вул. Сувязістаў. 

  4. Па дзяржаўным заказе Партызанскі раён прырасце на два новыя аб’екты — гэта жылыя дамы № 6 і № 10 у межах вул. Геалагічная — вул. Карвата. Мікрараён 1.

  5. У Першамайскім раёне увядуць групу шматкватэрных жылых дамоў каля перасячэння вуліц Купрэвіча, Праграмістаў. 1-я чарга будаўніцтва.

Фрунзенскі раён таксама стане багацей на жылыя аб’екты па генплане. Гэта жылыя дамы № 1 і № 7 у межах вул. М. Лынькова — П. Глебкі — праезд Масюкоўшчына. Квартал № 4. 

У Цэнтральным раёне плануюць здаць забудову мікрараёна Паўночны. 4-я чарга будаўніцтва для тых, хто робіць гэта з падтрымкай дзяржавы і па дзяржзаказе. 5-я чарга будаўніцтва.

Дапамога дзяржавы

Як паведаміла старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, для шматдзетных сем’яў у гэтым годзе плануецца выдзеліць 1348 новенькіх кватэр. Падрадчыкам выступае ААТ «МАПІД». 660 шматдзетных сем’яў будуць накіраваны на будаўніцтва жылля.

Для гэтай катэгорыі грамадзян плануецца жылая забудоўля тэрыторыі ў межах вуліц Ангарскай-Магнітнай. 3-я чарга будаўніцтва. Жылыя дамы № 3 і № 8;

  • жылы дом № 3 па генплане ў мікрараёне Лошыца-10;

  • жылы дом № 10 па г/п у межах вул. Геалагічная — вул. Карвата; 

  • жылы дом № 3 па генплане ў межах вул. Курсанта Гвішыяні.

У Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах больш за іншыя раёны сталіцы адведзена жылля для дадзенай катэгорыі. У Фрунзенскім узведзены тры дамы: гэта жылы дом № 1 па генплане вуліц Шаранговіча, Гарэцкага. Мікрараён № 1; жылы дом № 7 па г/п у межах вуліц М. Лынькова — П. Глебкі. Квартал № 3, а таксама жылы дом № 5 па г/п у раёне вул. Прытыцкага — вул. Дуніна-Марцінкевіча. А ў Цэнтральным для шматдзетных сем’яў запланаваны жылы дом № 15 па г/п у раёне вул. Выгоцкага. Таксама плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю забудовы мікрараёна Паўночны. 5-я, 6-я і 7-я чэргі.

Што датычыцца Смалявіч, то ў горадзе-спадарожніку плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю 8,1 тыс. кв. метра жылых дамоў. Заказчыкам з’яўляецца УП «УКБ» Мінгарвыканкама, падрадчыкам выступае ААТ «МАПІД». Гэта жылыя дамы № 9 № 2 па генплане. 

Калі гаварыць пра жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, то на іх адведзена ў Фрунзенскім раёне 1,9 тыс. кв. метра. Гэта жылыя дамы № 8 і № 17 па генплане ў межах вул. М. Лынькова — П. Глебкі — праезд Масюкоўшчына. Квартал № 3.

У Партызанскім раёне сталіцы людзі адчуюць сябе ў асаблівым камфорце. Для патэнцыйных жыхароў створана 23,0 тыс. кв. метра жылых дамоў з выкарыстаннем электраэнергіі для мэтаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Так, на тэрыторыі гэтага сталічнага раёна размясціўся жылы дом № 1 па генплане ў раёне вуліц Падлясной—Парніковай—Дачнага праезду (ЖК «Утульны»).

Такія неабходныя метры

А што ж з арэндным жыллём? Тут Урад таксама паклапаціўся аб забеспячэнні чаканымі метрамі грамадзян, якія сапраўды маюць у гэтым вострую патрэбу. Так, для іх на тэрыторыі г. Мінска запланавана 36,6 тыс. кв. метра.

Больш за ўсё такога жылля ўзвялі на тэрыторыі Фрунзенскага раёна — аднаго з самых густанаселеных рэгіёнаў сталіцы.

  • Жылы дом па № 8 у межах вул. Лынькова — П. Глебкі. Праезд Масюкоўшчына. Квартал № 4.

  • Жылыя дамы № 8, № 11, № 17 па генплане ў межах названых вуліц. Квартал № 3. 

У Кастрычніцкім раёне гэта жылы дом № 6 па генплане ў мікрараёне «Сокал».

У Партызанскім — жылы дом № 8 па г/п у межах Карвата — Геалагічная.

Першамайскі раён увядзе ў эксплуатацыю групу шматкватэрных жылых дамоў у раёне перасячэння вуліц Купрэвіча, Праграмістаў у г. Мінску. 1-я чарга будаўніцтва.

А што па плане?

Падчас нарады ў сваім дакладзе старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава агучыла пералік жылых дамоў, запланаваных да будаўніцтва ў 2026 годзе.

Так, для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў будзе ўзводзіцца:

У Ленінскім раёне гэта забудова мікрараёна Лошыца-10. 2-я чарга будоўлі. 

  • Жылы дом № 2 па генплане, разлічаны як арэндны для ваеннаслужачых;

  • Жылы дом № 3 па генплане;

  • Жылы дом № 4А па генплане;

  • Шматкватэрны жылы дом у межах вул. Стралковай — вул. Станіслаўскага — вул. Рыбалка — вул. Судмаліса (асобнае распараджэнне Кіраўніка дзяржавы).

У Маскоўскім раёне плануецца забудова групы шматпавярховак па вул. Р. Люксембург. Жылыя дамы № 4, № 5, № 7 па генплане. Таксама будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у квартале вул. Чыгуначная — Дубравінская — Грушаўская — Прамая ў Мінску («Казахстанскі квартал»); жылыя дамы № 1, № 2, № 3, № 6.

Партызанскі раён распачне будаўніцтва групы жылых дамоў у межах вул. Карвата — вул. Геалагічная — вул. Высокая — вул. Сувязістаў. 3-я чарга. Жылыя дамы № 6, № 7; шматкватэрная забудова ў межах вул. Геалагічная — вул. Карвата. Мікрараён 1. 3-я чарга будоўлі. Жылы дом № 10 па генплане.

Узвядзенне шматкватэрных жылых дамоў у квартале вуліц Баграціёна — Філімонава — першага завулка Металістаў і жылы дом № 3. 2 па генплане ў квартале вул. Філімонава — вул. Сталетава.

Што датычыцца будоўлі ў Першамайскім раёне, то тут плануецца ўзвядзенне групы шматкватэрных жылых дамоў у раёне перасячэння вуліц Купрэвіча, Праграмістаў. 2-я чарга будаўніцтва. А таксама сталічны рэгіён стане багацейшы на групу шматкватэрных жылых дамоў у межах праспекта Незалежнасці — вул. Курсанта Гвішыяні. Пабудуюць тут і жылыя дамы № 1, № 2, № 3.

У Савецкім раёне з’явіцца шматкватэрны жылы дом у межах вуліц Алешава, вул. Тапаграфічнай (2-я чарга будаўніцтва). Запланавана ўзвядзенне шматкватэрнага жылога дома па вул. Кальцова.

Тэрыторыя Фрунзенскага раёна прырасце ў межах вул. М. Лынькова — П. Глебкі — праезд Масюкоўшчына. Квартал № 3. 12-я чарга будоўлі. Жылы дом № 7 па генплане. Жылую шматкватэрную забудову хутка ўбачаць жыхары сталічнага рэгіёна ў раёне вул. Прытыцкага — вул. Дуніна-Марцінкевіча. Жылы дом № 6. Яшчэ з’явяцца шматкватэрныя жылыя дамы ў раёне вул. Гурскага. 3-я чарга будоўлі. Жылы дом № 2 па генплане. 

Жыхары Цэнтральнага раёна ў 2026-м стануць сведкамі ўзвядзення цэлага кварталу жылой забудовы ў раёне вул. Выгоцкага. Па генплане з’явіцца жылы дом № 15. Палепшыць свае жыллёвыя ўмовы грамадзяне змогуць у мікрараёне Паўночны. Там таксама плануецца забудова. 5-я, 6-я, 7-я чэргі.

Ну, і горад-спадарожнік Мінска не застаецца ўбаку. У Смалявічах і не завяршалася будаўніцтва. Яно працягваецца, а горад расце з кожным днём, становячыся перспектыўным месцам для жыцця. Сёлета тут плануюць узвесці патрэбныя метры для ваеннаслужачых — два жылыя дамы № 16 і № 17 па генплане.

Надзея ЗУЕВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю