Top.Mail.Ru

У сталіцы праводзяцца заняткі па камунальнай дасведчанасці

Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка праводзіць урокі, падчас якіх можна больш даведацца як пра работу гарадскіх службаў так і пра ўласныя правы і абавязкі. У «Школе ЖКГ» праводзяцца асобныя сустрэчы для дарослых і для школьнікаў. Такія заняткі спрыяюць не толькі пашырэнню ведаў пра камунальную сістэму, але і фарміраванню свядомага выбару, грамадзянскай пазіцыі ў дачыненні да захавання парадку і чысціні ў месцах пражывання. Для жыхароў гэта выдатная магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць, для супрацоўнікаў камунальнай гаспадаркі — атрымаць зваротную сувязь.


Тэмы на занятках у «Школе ЖКГ» могуць быць розныя. Напрыклад, у Маскоўскім раёне на апошняй такой сустрэчы жыхары маглі больш даведацца пра правілы карыстання жылымі і ўспамагальнымі памяшканнямі, атрымаць інфармацыю, якімі заканадаўчымі актамі яны рэгулююцца.

Сярод пытанняў, якія разглядаліся на сустрэчы, — праблемы з шумнымі суседзямі. Так, парушальніка пакою іншых грамадзян у жылым доме, які стварае вібрацыю і шум з 23 да 7 гадзін могуць пакараць штрафам у памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь, пры паўторных скаргах неўтаймаваным суседзям давядзецца плаціць ад 10 да 30 базавых велічынь. Калі пра тое, што шуму і рамонтныя работы да 9 гадзін і пасля 19 не павінна быць удзельнікі сустрэчы ведалі, то пра забарону займацца перапланіроўкай у выходныя і святочныя дні некаторыя даведаліся толькі ў «Школе ЖКГ». Паскардзіцца на шумных суседзяў можна не толькі ў ЖЭС, але і ў міліцыю (так, у начны час зафіксаваць парушэнне, і суцішыць «вясёлыя» кампаніі могуць прадстаўнікі органаў унутраных спраў). 


У рамках «Школы ЖКГ» разглядаліся таксама правілы пажарнай бяспекі. Начальнік маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Леанід Рагалевіч расказаў пра такое важнае правіла як устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прывёў некалькі прыкладаў, калі нават у кватэрах, дзе ён быў усталяваны, загінулі людзі — толькі таму, што ў прыборы не было батарэек. Між іншым, прыбор па краіне штогод ратуе каля ста жыццяў. Так толькі за студзень сёлета ён папярэдзіў аб небяспецы 22 чалавек, за люты — 12. Леанід Рагалевіч нагадаў, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік можа ў тым ліку абараніць ад праблемных суседзяў, якія кураць у ложку, ці вядуць асацыяльны лад жыцця.


На канікулах — у ЖКГ

Юныя мінчане могуць з карысцю правесці вясеннія канікулы. Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка і камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама падрыхтавалі для іх пазнавальную праграму. Школьнікі змогуць пабываць на экскурсіях у арганізацыях і прадпрыемствах, якія штодня працуюць над стварэннем камфортных умоў для жыхароў сталіцы. Сярод іх — «Мінскводаканал», «Мінсккамунцепласетка», «Белліфт», «Гарадская аварыйная служба», «Фаўна горада», «Спецкамунаўтатранс», «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама». Дзеці убачуць, як працуюць інжынеры, дыспетчары ды іншыя спецыялісты, даведаюцца пра перспектыўныя прафесіі ў галіне ЖКГ.

Алена Дзядзюля.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю