Top.Mail.Ru

У сталіцы адбыўся выпуск афіцэраў устаноў адукацыі МУС Рэспублікі Беларусь

На плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты рытуал выпуску афіцэраў устаноў адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» і «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».


За выдатную паспяховасць, прыкладную дысцыпліну, паспяховы ўдзел у навуковай рабоце міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў уручыў ва ўзнагароду 27 лейтэнантам залатыя медалі, дыпломы з адзнакай, а таксама наручныя гадзіннікі.

Затым адбылася цырымонія выдачы дыпломаў астатнім выпускнікам.

Маладыя афіцэры працягнуць службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, Следчым камітэце, Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўным пагранічным камітэце і іншых ведамствах, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Мерапрыемства завяршылася памятным фатаграфаваннем.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю