Радзіма расійскай дзіцячай пісьменніцы Ліліі Кандыбовіч — Краснадон Луганскай вобласці. Але яна, жонка афіцэра, цесна звязана з Беларуссю. Жыла і працавала на Магілёўшчыне, у Бабруйску.
Радзіма расійскай дзіцячай пісьменніцы Ліліі Кандыбовіч — Краснадон Луганскай вобласці. Але яна, жонка афіцэра, цесна звязана з Беларуссю. Жыла і працавала на Магілёўшчыне, у Бабруйску.
Зараз Лілія Кандыбовіч — у Маскве. Выкладала ў школе, пасля — у Сучасным гуманітарным універсітэце і Акадэміі дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Кандыдат псіхалагічных навук. У апошні час Лілія Віктараўна напісала шэраг кніг, адрасаваных юным чытачам. Сярод іх — аповесці «Тата вернецца. Лёва» (пра беларускіх дзяцей, эвакуіраваных з Мінска ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны), «Тата вернецца. Валя» (пра дзяцей, якія перажылі фашысцкую акупацыю ў Данбасе, у час акупацыі гэтага краю немцамі і румынамі), «Тата вернецца. Віця» (пра дзяцей вайны ў Сібіры, пра іх працоўнае сталенне ў імя Вялікай Перамогі). Зараз пісьменніца працуе над аповесцю «Тата вернецца. Іра» — пра акупаваны Мінск, партызанскія атрады, дзяцей у гета, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія верылі, што таты вызваляць іх і вернуцца дадому з Перамогай.
Беларускія калегі на нядаўнім прэзідыуме Саюза пісьменнікаў Беларусі прынялі Лілію Віктараўну Кандыбовіч у свае шэрагі. Расійская пісьменніца — часты госць у Мінску, Беларусі. Яна ўдзельнічае ў супольных з Саюзам пісьменнікаў Беларусі творчых праектах, далучае калег да расійскіх творчых, кніжных ініцыятыў.
Мікола БЕРЛЕЖ