Top.Mail.Ru
197

У Слуцку 23 снежня пройдзе першы абласны кадэцкі баль

У гімназіі № 1 Слуцка 23 снежня пройдзе першы абласны кадэцкі баль. Пра гэта БелТА паведамілі ў Галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама. 


У гімназіі № 1 горада Слуцка — найстарэйшай школе Беларусі — адбудзецца першы абласны кадэцкі баль «Рэха стагоддзяў: Навагодні баль мары ў найстарэйшай гімназіі».

Удзельнікамі мерапрыемства стануць лепшыя навучэнцы Барысаўскага кадэцкага вучылішча Мінскай вобласці і Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. Юнакі і дзяўчаты, запрошаныя на баль, — гонар не толькі сваіх сем’яў, але і ўсёй Мінскай вобласці. Для іх гэта свята — заслужаная ўзнагарода за стараннасць у вучобе, спартыўныя дасягненні, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

На баль таксама запрошаны кіраўнікі абласных структур і ведамстваў, Слуцкага райвыканкама.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю