Top.Mail.Ru
257

У славутай мінскай кнігарні «Светач» прайшла творчая сустрэча з пісьменнікамі Ірынай і Глебам Орліс

Новых пісьменнікаў адкрывае «Светач»

Знаёміліся з кніжнымі навінкамі юныя чытачы, а таксама калегі-пісьменнікі. 

Асаблівую ўвагу выклікала праца Ірыны Орліс. Яе кніга «Мы будавалі заапарк» багатая на розныя падрабязнасці ў гісторыі любімага мінчанамі сталічнага заапарка. Старонкі выдання насычаны любоўю да жывёл. 

Сваімі развагамі пра кнігі Ірыны і Глеба Орлісаў на прэзентацыі ў «Светачы» падзяліліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вядомы ў краіне палітолаг і публіцыст Аляксандр Шпакоўскі, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Уладзімір Матусевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва «Беларусь» Алесь Карлюкевіч.

Беларуская літаратура багатая на прыродазнаўчую тэматыку, на кнігі пра розныя паркі і прыродныя аб’екты. Нямала кніг прысвечана і жывёльнаму свету. Выдадзеная невялікім накладам, кніга Ірыны Орліс «Мы будавалі заапарк», несумненна, зойме сваё месца ў гэтай важнай і знакавай для выхавання моладзі, школьнікаў бібліятэчцы. 

Мікола Берлеж 




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю