Top.Mail.Ru

У Сіцзане знойдзена найглыбейшая ледзяная пячора

У павеце Банбар Сіцзанскага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай) знайшлі буйную ледзяную пячору. Гэта ўжо другая такая знаходка ў гэтым рэгіёне, у сакавіку мінулага года тут была знойдзена першая ледзяная пячора, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Мясцовыя жыхары далі новай знаходцы назву «Ледзяная пячора Пуюй», што ў перакладзе з тыбецкай мовы азначае «найглыбейшая ледзяная пячора». Па папярэдніх звестках, яе глыбіня складае каля 152 метраў, шырыня — 18,2 метра, а вышыня — 6,6 метра.

Пячора размешчана на адлегласці менш за 50 метраў ад раней знойдзенай ледзяной пячоры, што фармуе ўнікальны ледзяны комплекс. Гэта адкрыццё не толькі дапаўняе прыродныя славутасці рэгіёна, але і адкрывае новыя магчымасці для вывучэння ледавікоў Сіцзана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю