Top.Mail.Ru

У Сіньцзяне аднаўляюць фрэскі з дапамогай сучасных тэхналогій

Новае жыццё пячорнага комплексу.


Пячоры Кызыл у павеце Байчэн акругі Аксу Сіньцзяна з’яўляюцца самым старажытным будыйскім пячорным комплексам, які захаваўся ў Кітаі да гэтага часу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Тут налічваецца 349 пячор, у 107 з якіх захаваліся фрэскі плошчай каля 4 тысяч кв. метраў. Аднак час і чалавечая дзейнасць пашкодзілі нямала з іх. Напрыканцы ХІХ-га і ў пачатку ХХ-га стагоддзяў заходнія экспедыцыі разрабавалі вялікую колькасць вытанчаных фрэсак. Чжаа Лі, навуковы супрацоўнік Інстытута даследаванняў пячор Кызыл, устанавіла, што плошча раскапаных фрэсак склала амаль 500 кв. метраў у 59 пячорах.

З 2002-га па 2016-ты гады Чжаа Лі сабрала 487 малюнкаў фрэсак з больш як 20 замежных музеяў. У 2020 годзе большасць фрэсак былі знойдзены на сваіх першапачатковых месцах, а выявы былі адноўлены. Вынікі былі сабраны і апублікаваны ў «Даследаванні рэстаўрацыі фрэсак пячор Кызыл».

Сёння навукоўцы выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі, каб вярнуць пячорам іх былую веліч. Кітайскія археолагі распрацоўваюць новыя метады распазнання і рэстаўрацыі культурных рэліквій. Група навукоўцаў з Чжэцзянскага ўніверсітэта выкарыстоўвала тэхналогію тэрагерцавай спектраскапіі ў часовай вобласці для ажыццяўлення неразбураючага кантролю і распазнання малюнкаў на закураных фрэсках у адной з пячор. На гэтых фрэсках былі выяўлены тыповыя элементы стылю старажытнай дзяржавы Цюцы, пазней яны былі адноўлены ў лічбавым фармаце.

Карпарацыя Digital Xinjiang Industrial Investment выкарыстоўвае тэхналогію распазнання малюнкаў пры дапамозе штучнага інтэлекту для завяршэння пашкоджаных фрэсак, адкрываючы новы шлях лічбавай абароны культурных помнікаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю